Міністэрства ўнутраных спраў і міністэрства інфармацыі публікуюць сьпісы экстрэмістаў у велізарных дакументах. Мы апрацоўваем гэтыя файлы штодня і робім пошук па людзях, арганізацыях і матэрыялах больш зручным.
Мы ня ведаем, што ці каго вы шукаеце: калі вы адчыняеце старонку са сьпісам, мы сьцягваем усе запісы, таму, калі вы шукаеце штосьці, нам ня трэба нікуды дасылаць ваш запыт, усё адбываецца ў вашым браўзэры. Каб праверыць, вы можаце выключыць wi-fi перад пошукам. Ніякага трэкінгу ў нас няма і ня будзе.
У нас ёсьць тэлеграм-канал, куды дасылаюцца аўтаматычныя паведамленьні, калі ў сьпісах зьяўляюцца новыя запісы.
Нас можна падтрымаць праз сэрвіс Buy me a coffee. Нам таксама будзе прыемна ўбачыць данат у GiveDirectly, зроблены ў наш гонар (пазначце пошту ekstremistyxyz@protonmail.com ў адпаведным полі).